Калі спажыўцы сацыяльных паслуг стануць іх пастаўшчыкамі

dsc08831Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (US AID) пачала рэалізоўваць праект “Паляпшэнне доступу да сацыяльных паслуг для людзей з інваліднасцю”, які накіраваны на павышэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю праз умацаванне патэнцыялу першасных арганізацый БелАДДІіМІ і пашырэнне спектра сацыяльных паслуг у рэгіёнах.

“Нічога для іх без іх удзелу”

«Людзі з інваліднасцю застаюцца адной з самых эканамічна ўразлівых і сацыяльна ізаляваных груп насельніцтва, — адзначыла Юлія Дзінгайла, менеджар праекта ад Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). — Іх рэдка можна ўбачыць на вуліцах, у кафэ, на працоўных месцах. У дзяцей з АПФР па-ранейшаму востры дэфіцыт зносін, асабліва з равеснікамі. Наша агенцтва на працягу 10 гадоў падтрымлівае намаганні беларускіх арганізацый-партнёраў у кірунку вырашэння сацыяльных праблем людзей з абмежаваннямі. Асноўны прынцып нашай работы ў адносінах да іх такі: нічога для іх без іх удзелу. Новы праект накіраваны на падтрымку першасных арганізацый БелАДДІіМІ, якія аказваюць непасрэдную дапамогу людзям з інваліднасцю, сем’ям, што выхоўваюць асаблівых дзяцей у рэгіёнах краіны. Арганізацыі пазнаёмяцца з перадавымі методыкамі ацэнкі патрэб сваіх мэтавых груп, будуць планаваць сваю дзейнасць на падставе праведзенага аналізу гэтых патрэб, даведаюцца аб асновах праектнага і арганізацыйнага менеджменту. Падтрымку атрымае сацыяльнае прадпрымальніцтва — людзі, якія прадастаўляюць занятасць людзям з інваліднасцю. У працэсе рэалізацыі праекта сфарміруецца сетка прафесійных кантактаў, будзе ісці актыўны абмен вопытам, павысіцца доступ людзей з абмежаваннямі да сацыяльных паслуг (асабліва ў рэгіёнах), палепшыцца якасць гэтых паслуг».

Ад сацыяльнай перадышкі — да школы самаадвакатаў

«БелАДДІіМІ» — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае каля 3000 сем’яў са многіх рэгіёнаў Беларусі. У рамках нашых праектаў мы апрабоўваем новыя паслугі, запатрабаваныя бацькамі, і паказваем дзяржаве і іншым арганізацыям механізм іх рэалізацыі, каб у далейшым такія паслугі маглі аказвацца дзяржавай і гэтымі арганізацыямі, — адзначыла Алена Бойка, спецыяліст па сацыяльнай рабоце БелАДДІіМІ, каардынатар трэнінгаў праекта. — Як правіла, ініцыятарамі стварэння пэўных паслуг становяцца бацькі. Калі ў іх узнікла неабходнасць у ранняй дапамозе пры выхаванні дзяцей, то пры БелАДДІіМІ адкрыўся Цэнтр ранняй дапамогі. А зараз такія цэнтры пры ЦКРНіР ёсць па ўсёй краіне. Літаральна некалькі гадоў назад наша арганізацыя рэалізоўвала праект па сацыяльнай перадышцы для дзяцей і бацькоў, якая праходзіла ў камфортных дамашніх умовах. Паралельна з намі ў праекце прымаў удзел Беларускі дзіцячы хоспіс. У рэшце рэшт паслуга “сацыяльная перадышка” ўвайшла ў беларускае заканадаўства і аказваецца цяпер стацыянарнымі ўстановамі (інтэрнатамі). Але лічу, што яна павінна аказвацца і інтэрнатамі, і ў дамашніх умовах, якія з’яўляюцца менш траўматычнымі для дзяцей. Наша арганізацыя сёння можа выконваць дзяржаўны сацыяльны заказ, але мы не канкурэнты дзяржаве, таму што прапаноўваем паслугі крыху іншай якасці і ўзроўню.

IMG_0943

У 2009 годзе ў нас стартаваў праект па вучэбным пражыванні пры суправаджэнні для маладых людзей з АПФР. На той момант гэта была новая з’ява для Беларусі. Маладыя людзі вучыліся жыць самастойна, але пры суправаджэнні спецыялістаў, на базе звычайнай кватэры ў жылым доме. Яны вучыліся мыць бялізну, гатаваць, прыбіраць, набываць прадукты ў магазіне — атрымлівалі канкрэтныя навыкі, якія дапамагалі ім адчуць сябе дарослымі. Паспяховая рэалізацыя праекта паспрыяла таму, што паслуга “пражыванне пры суправаджэнні” ў 2013 годзе таксама была зацверджана на заканадаўчым узроўні. Яна аказваецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва людзям з АПФР, але пакуль толькі 30 гадзін у месяц. Гэтага, зразумела, недастаткова. Важна планаваць адпаведную работу з улікам ацэнкі патрэб у суправаджэнні кожнага чалавека з інваліднасцю.

Адзін з нашых праектаў прадугледжваў паслугу па працаўладкаванні пры суправаджэнні ў спецыяльна створаныя для гэтага сацыяльныя майстэрні або на свабодным рынку працы. Яшчэ адзін кірунак дзейнасці нашай арганізацыі — стварэнне школы самаадвакатаў. Асаблівыя дзеці не ўмеюць адстойваць свае інтарэсы, а мы расказваем ім аб іх правах, вучым механізмам абароны гэтых правоў”.

dsc01735

Асвоіць новыя метады фінансавання

За апошняе дзесяцігоддзе больш як 15 прапаноў, выказаных спецыялістамі БелАДДІіМІ, увайшлі ў Кодэкс аб адукацыі і ў дзеючае заканадаўства — падатковае, працоўнае, сацыяльнае. Было рэалізавана больш за 25 сацыяльна значных праектаў, накіраваных на развіццё сістэмы дапамогі дзецям з інваліднасцю. Для іх рэалізацыі ў краіну прыцягнута больш за 10 млн долараў. Аб гэтым расказала Ірына Куксік, каардынатар праекта “Паляпшэнне доступу да сацыяльных паслуг для людзей з інваліднасцю”. Праект разлічаны на тры гады (яго бюджэт складае 300 тысяч долараў). Ён накіраваны на пашырэнне спектра, павышэнне доступу да сацыяльных паслуг, стварэнне магчымасці для працаўладкавання і занятасці маладых людзей з інваліднасцю, асабліва ў рэгіёнах.

“Мы лічым, што спажыўцы паслуг могуць стаць іх пастаўшчыкамі, — гаворыць Ірына Куксік. — Ніхто не можа лепш прадаставіць паслугі, чым самі людзі з інваліднасцю і арганізацыі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Мы будзем рыхтаваць іх да такой работы, каб яны рабілі гэта на высокім арганізацыйным узроўні з выкарыстаннем новых крыніц фінансавання. Дзяржава пашырыла магчымасці для фінансавання грамадскіх арганізацый у рамках Закона “Аб сацыяльным абслугоўванні”. У нас з’явілася магчымасць выйграваць дзяржаўны сацыяльны заказ, атрымліваць фінансаванне праз краўдфандынг. Але, каб выкарыстаць гэтыя магчымасці, патрэбны пэўныя навыкі, прафесіяналізм. Мы будзем шукаць зацікаўленых і рыхтаваць пастаўшчыкоў сацыяльных паслуг, актывізуем праектную дзейнасць у першасных арганізацыях БелАДДІіМІ, навучым новым тэхналогіям фандрайзінгу, адкрыем трэнінгавыя курсы для лідараў арганізацый, плануем ажыццяўляць экспертнае суправаджэнне для ўсіх жадаючых стаць пастаўшчыкамі паслуг. Усім, хто вырашыць стварыць новую паслугу, эксперты дапамогуць скласці планы па яе рэалізацыі і пераадоленні ўсіх праблем на гэтым шляху. Эксперт будзе суправаджаць гэтую арганізацыю да завяршэння рэалізацыі паслугі, а таксама пакуль яна не атрымае ўстойлівае фінансаванне”.

dsc08500

У рамках праекта прадугледжаны конкурс па фінансавай падтрымцы мясцовых ініцыятыў і вучэбны выязны лагер па асновах праектнага менеджменту. Кірунак конкурсу — прадастаўленне новых паслуг, пашырэнне іх сферы, паляпшэнне якасці ўжо існуючых паслуг, рэалізацыя інфакампаній, мерапрыемствы па развіцці інклюзіўных працэсаў і большых магчымасцей занятасці і сацыялізацыі для дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю. Прадугледжана фінансавая падтрымка дзеючых унітарных прадпрыемстваў БелАДДІіМІ і адкрыццё новых. Зараз у структуру арганізацыі ўваходзіць чатыры прадпрыемствы, дзе працаўладкавана каля 20 маладых людзей з інваліднасцю. Яны займаюцца аказаннем паліграфічных і рэкламных паслуг, выпускам сувенірнай прадукцыі, тэкстыльных вырабаў і пасцельнай бялізны. Мяркуецца, што ў выніку рэалізацыі праекта такіх прадпрыемстваў стане больш.

Прадугледжана таксама стварэнне рабочых груп па абмене вопытам, вучэбныя паездкі, падчас якіх арганізацыі, якія ўжо рэалізоўваюць цікавыя інавацыйныя паслугі з прыцягненнем новых форм фінансавання (у тым ліку сацыяльнага заказу), раскажуць аб тэхналогіях сваёй работы.

Усе запланаваныя БелАДДІіМІ мерапрыемствы закліканы павысіць актыўнасць яе першасных арганізацый, якія, як мяркуецца, стануць не толькі спажыўцамі сацыяльных паслуг, але і іх пастаўшчыкамі (арганізуюць актуальныя паслугі), асвояць новыя метады фінансавання, у тым ліку і дзяржаўны сацыяльны заказ. І ўсё гэта будзе садзейнічаць руху ў кірунку стварэння інклюзіўнага грамадства.

Надзея ЦЕРАХАВА.

Настаўніцкая газета

 

 

Материалы по теме:

Участие в интеграционном форуме
Модель сопровождаемого трудоустройства, которая апробирована ОО "БелАПДИиМИ", успешно внедряется в работу социальных центров Беларуси!
Путешествие в мир полиграфии
Активно продолжается  работа местной инициативы ПО Г. Жлобина  «Если мы едины -проблемы разрешимы!», которая реализуется в рамках проекта « Улучшение доступа к социальным услугам ...
Маленькими шагами к большому мастерству
С апреля месяца  2017 года  на базе УП «Дорога в жизнь» г. Столина в рамках проекта «Улучшение доступа к социальным услугам для людей с ...
Учимся вместе и с удовольствием
6 мая 2017г., в учреждении образования «Жлобинский государственный профессионально-технический колледж» состоялся тренинг «Утром, вечером и днем осторожен будь с огнем!», направленный на обучение молодых ...
Участие в XXI Международной cпециализированной выставке “СМІ ў Беларусі”
5 мая мировое сообщество отмечает Международный день борьбы за права людей с инвалидностью. Цель даты — обратить внимание широкой общественности на проблемы, связанные с ...

Добавить комментарий

ОО «БелАПДИиМИ» © 2017

ОО “БелАПДИиМИ”: Общественное объединение «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам

Наш адрес:
Ул. Д. Сердича, 9, Минск, 220082.
Тел./факс:(017) 365 03 88, 256-73-90
Е-mail: info@belapdi.org
Банковские реквизиты:
Р/с 3015003575021 ОАО «Белвнешэкономбанк»
Минское отд. «Центральное», г. Минск, код 226
Валютные счета: 3135003575003 долл. США

При использовании материалов сайта ссылка на http://belapdi.org обязательна!