Таямнічае начное здарэнне з сабакам

У межах праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю” пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі і ГА “БелАДДІіМІ” ладзяць драматычны спектакль па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана “Таямнічае начное здарэнне з сабакам”. 2 красавіка – да сусветнага дня распаўсюду інфармацыі аб праблемах аўтызму — прапануем прэзентацыю (work-in-progress) тэатральнай пастаноўкі.

Час: 2 красавіка 2016, пачатак рэгістрацыі 12.00. Прадугледжаная кава-паўза

Месца: Этнацэнтр “Рагна” (вул. Караля, 22)

Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрей Саўчанка

Мастак: Юрый Вінагарадаў

Музыка: Аляксей Варсоба (PortMone)

Акторы: 3 курс “Акторы драматычнага тэатра і кіно” Беларускай акадэміі мастацтваў (Майстэрня народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі).

Аляксандра Грыбко, Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзведзь, Дар’я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Мікола Варабей, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская, Раман Шыцько, Сяргей Хадзькоў.

2 красавіка – Сусветны дзень распаўсюду інфармацыі аб праблемах аўтызму.

Для Беларусі, як і для многіх іншых краін, сёння актуальная праблема дзіцячага аўтызму. Аўтызм называюць хваробай цывілізацыі. Паводле дадзеных СААЗ, колькасць дзяцей з гэтым дыягназам расце на 13 працэнтаў у год. Гэта асаблівасць псіхічнага развіцця, звязаная галоўным чынам з парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыйнай халоднасцю і стэрэатыпнасцю дзейнасці. Дзіця з аўтызмам можа з’явіцца ў любой сям’і, не залежна ад прыбыткаў, адукацыі і сацыяльнага статусу бацькоў.

Для таго каб зразумець што адбываецца з такім дзіцем, уявіце сабе, што ўсё, што вы адчуваеце… павялічылася ці зменшылася стакратна. Лёгкія дакрананні могуць выклікаць у вас боль цi, наадварот, моцны ўдар – застацца незаўважаным. Яркая рэч, раней звыклыя гукі стануць палохаць, а гаворка суразмоўцы ператворыцца проста ў мелодыю. Складана такое ўявіць, але можна зразумець, што ў такім выпадку свет людзей і свет рэчаў успрымаюцца інакш…

«…Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, іх сталіцы і ўсе простыя лікі да 7507.

І я прапаную вам сваю руку, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.

Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесці вас праз маю гісторыю. Усё гэта было са мной насамрэч.

Калі тата ці хтосьці іншы хоча мяне абняць або засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых “праблемаў паводзінаў”, якія часам даводзілі маму і тату да сапраўднага шаленства. Напрыклад, я: не размаўляю з людзьмі доўгі час, нічога не ем і не п’ю доўгі час, б’ю рэчы, калі злуюся альбо нечага не разумею, не ўсміхаюся, раздражняюся, калі хтосьці перастаўляе мэблю.

У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.

І я прыняў вырашэнне распавесці вам пра тое, што са мной здарылася…»

Тэатральная пастаноўка проходзіць у  межах  праекта  “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю” пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), які накіраваны на фарміраванне станоўчага стаўлення да людзей з інваліднасцю.

На прэзентацыю тэатральнай пастаноўкі для прагляду і абмеркавання запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, эксперты, тэатральныя крытыкі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

У межах мерапрыемства будзе арганізавана фотавыстава “Не побач, а разам” беларускага фотамастака Антона Матолька.

Дадатковая інфармацыя:

 +37544-4867423 Наталля Губар спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ГА “БелАДДІіМІ”,

+37533-6610385 Ірына Логвін, каардынатар праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”.


Материалы по теме:

Искусство быть рядом.Открытие фотовыставки «Жизнь»
Общественное объединение «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам» (ОО «БелАПДИиМИ»), в рамках проекта «Искусство за инклюзию людей с инвалидностью», который  реализуется при поддержке  при ...
Какой я вижу сама себя
21 марта отмечается Международный день человека с синдромом Дауна.  В этот день в разных странах проходят акции, пропагандирующие возможности людей с синдромом Дауна и ...
Международная конференция «Социальная инклюзия»
По приглашению организаторов мероприятия, специалист ОО «БелАПДИиМИ» Елена Бойко приняла участие в работе Международной  конференции «Социальная инклюзия: новые ориентиры социализации детей», которая состоялась 31 ...
Посвящение во взрослую жизнь
У многих ребят с инвалидностью есть мечта - служить в армии, как все их сверстники. По состоянию здоровья, никто из ребят, посещающих «Школу самоадвокатов» ...
«Антон тут рядом»
Трейлер документального фильма "Антон тут рядом" Размер видеофайла: 34.7 Мбайт, время - 12 мин. Обсудить фильм на форуме "Город друзей" >>> "Люди потерпят. Люди летают" Фильм "Антон ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.