Конкурс юных чытальнікаў “ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ — 2”

opened book with ink feather tool“ПАЭТЫЧНЫ ВЕТРАЗЬ — 2”

Праект прымеркаваны да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры К.Крапівы (120-годдзе з дня нараджэння), М.Багдановіча (125-годдзе з дня нараджэння), аб’яўленага ў Беларусі Года Культуры і 15-годдзя канала «Культура» Беларускага радыё.

Мэта: папулярызацыя беларускай літаратуры сярод дзяцей і моладзі.

Задачы:

  • развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі;
  • прадастаўленне магчымасці самавыражэння;
  • прыцягненне ўвагі слухачоў да таленавітых дзетак;
  • пашырэнне пазаэфірных кантактаў з аўдыторыяй канала “Культура”.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  1. Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых намінацыях: 1) 7-12 гадоў; 2) 12-17 гадоў.
  2. Геаграфія ўдзельнікаў – Рэспубліка Беларусь.
  3. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
  • запоўніць анкету-заяўку на сайце канала “Культура” radiokultura.byПрыём заявак ажыццяўляецца з 01.08.2016 да 31.10.2016.
  • вывучыць на памяць 1 твор на выбар са спадчыны Кандрата Крапівы або Максіма Багдановіча;
  • прыехаць у Дом радыё (г. Мінск, вул. Чырвоная, 4) у прызначаныя для праслухоўвання даты і выразна прачытаць вывучаны твор на мікрафон у студыі.

Матэрыяльныя выдаткі на праезд да месца правядзення конкурсу аргкамітэт не кампенсуе!

Арганізацыйны камітэт: часовая творчая група праекта “Мэры Попінс” канала “Культура” Беларускага радыё.

Этапы рэалізацыі конкурсу:

1 этап

Папярэдняе праслухоўванне і запіс вершаў праводзіць аргкамітэт конкурсу (з 01.09.16 па 30.11.16) па суботах.

У азначаны перыяд вершы гучаць у эфіры праграмы “Мэры Попінс” з мэтаю вызначыць слухацкія сімпатыі.

Будзе забяспечана смс-галасаванне і галасаванне на сайце канала «Культура» за найлепшага выканаўцу.

01.12.16г. — 15.12.16г. Вызначаюцца 30 паўфіналістаў конкурсу: 15 удзельнікаў ва ўзроставай намінацыі 7-12 гадоў і 15 удзельнікаў ва ўзроставай намінацыі 12-17 гадоў. Вызначае аргкамітэт.

Крытэрыі ацэнкі:

— арыгінальнасць у выбары верша (няма абмежавання школьнай праграмай);

— артыстызм;

— адпаведнасць арфаэпічным нормам беларускай мовы;

— аб’ём твора.

2 этап

У канцы снежня, у дні зімовых канікул (дата будзе ўдакладнена), адбудзецца фінал, які вызначыць прызёраў (1-е, 2-е, 3-е месца) у абедзвюх узроставых намінацыях.

Фіналістаў вызначае прафесійнае журы, у склад якога, акрамя супрацоўнікаў канала “Культура”, будуць запрошаны літаратары, рэжысёры, акцёры – тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да дзіцячай творчасці.

Месца правядзення фіналу – Вялікая студыя Дома радыё (г. Мінск, Чырвоная, 4).

На фінал будзе запрошаны і ўладальнік прыза слухацкіх сімпатый, які вызначыцца галасаваннем на сайце radiokultura.by.

Сцэнарый фіналу конкурсу будзе распрацаваны дадаткова. Магчыма адаптацыя запісу да эфіру ў межах праграмы “Мэры Попінс”.

Падвядзенне вынікаў

Кожны член журы ацэньвае ўдзельнікаў па 10-бальнай шкале адкрытым галасаваннем і запаўняе пратакольны ліст. Прызёры вызначаюцца па колькасці набраных балаў.

Членам журы дазваляецца ўзнагародзіць фіналістаў і паўфіналістаў спецыяльнымі дыпломамі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца адразу пасля фіналу ў Вялікай студыі Дома радыё.

З фіналістамі, уладальнікамі спецыяльных дыпломаў і ўладальнікам прыза слухацкіх сімпатый будуць запісаны інтэрв’ю для эфіраў праграмы “Мэры Попінс”.

Материалы по теме:

Возможности медицинского туризма
Компания медицинского туризма «Триостайл» предлагает семьям ОО «БелАПДИиМИ» безвозмездную услугу по индивидуальному подбору клиники, специалистов и реабилитационных центров.
Детский инклюзивный концерт «Миллион сердец»
афиша_30-е 30 мая 2017 года в 13.00, в Молодежном театре эстрады, в преддверии Международного Дня защиты детей, состоится Детский инклюзивный концерт ...
Объявление открытого тендера на оздоровление
 ОО «БелАПДИиМИ»  организует  оздоровление  для  детей и молодых людей с множественными нарушениями развития, которые имеют противопоказания к санаторно-курортному лечению, в сопровождении одного из родителей. В ...
Открытый тендер на закупку оборудования
Волковысская первичная организация ОО «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам» в рамках местной инициативы «Игра - это серьезно!»   которая  реализуется по проекту международной ...
Нам важно Ваше мнение!
Надеемся, что данное исследование поможет выявить, насколько товар соответствует интересам потребителя. Ответьте, пожалуйста, на 3 вопроса: 1) Какое изделие из предложенных Вы приобрели бы для ...

Добавить комментарий

ОО «БелАПДИиМИ» © 2017

ОО “БелАПДИиМИ”: Общественное объединение «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам

Наш адрес:
Ул. Д. Сердича, 9, Минск, 220082.
Тел./факс:(017) 365 03 88, 256-73-90
Е-mail: info@belapdi.org
Банковские реквизиты:
Р/с 3015003575021 ОАО «Белвнешэкономбанк»
Минское отд. «Центральное», г. Минск, код 226
Валютные счета: 3135003575003 долл. США

При использовании материалов сайта ссылка на http://belapdi.org обязательна!