У цэнтры увагi — сацыяльная сфера

e5aade6a62beПрацоуныя адносiны, уладкаванне на работу ва установы сацыяльнай сферы, аказанне паслуг у сацыяльных установах i нават праблемы добраупарадкавання — вось толькi некаторыя з пытанняу, з якiмi кабрынчане i прадстаўнікі КПООО «БелАПДІіМІ»  прыйшлi на асабiсты прыём да намеснiка мiнicтpa працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Румака, якi адбыуся нядауна у райвыканкаме. Разам з намеснiкам мiнicтpa удзел у прыёме прынялi старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Mixaiл Аксяневiч, а таксама начальнiк упраулення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Мiкалай Якаучук.
— Практыка асабiстых прыёмау для мяне — гэта перш за усё магчымасць на уласныя вочы даведацца, як ажыццяуляецца выкананне сацыяльнага заканадауства на месцах, — расказвае Аляксандр Румак. — Гэта — своеасаблiвы практычны вопыт, якi дазваляе ацанiць правiльнасць прынятых рашэняу — i убачыць, як яны працуюць. Сiстэма сацыяльнай падтрымкi сёння ахоплiвае вельмi вялiкую колькасць грамадзян, але трэба адзначыць, што гэтая сiстэма не з’яуляецца статычнай i знаходзiцца у пастаянным развiццi i часта менавiта выязныя асабiстыя прыёмы дазваляюць выявiць новыя вострыя пытаннi — i новыя катэгорыi грамадзян, якiм гэтая падтрымка патрэбна.
У прыватнасцi, у ходзе прыёму была узнята тэма iнвалiдау, якiя па медыцынскiх паказчыках не могуць атрымлiваць адпаведнае абслугоуванне у аддзяленнях дзённага знаходжання, — гаворка iдзе пра людзей з цяжюмi формамi захворванняу, у тым лiку пcixiчнaга характару. Намеснiк мiнicтpa адзначыу важнасць гэтага пытання i падкрэслiу, што Мiнiстэрства будзе распрацоуваць найбольш эфектыунае вырашэнне гэтай праблемы — вiдавочна, што дапамога патрэбна як самiм такiм iнвалiдам, так i ix сем’ям.
Пасля заканчэння прыёму, калi усе яго наведвальнiкi атрымалi на свае пытаннi кампетэнтныя адказы, Аляксандр Румак i Mixaiл Аксяневiч наведалi некаторыя сацыяльныя аб’екты Кобрыншчыны — у прыватнасцi Кобрынскi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоування насельнiцтва i яго адцзяленнi, а таксама Кобрынскi пcixaнeyралагiчны дом-iнтэрнат. Як адзначыу Аляксандр Румак, работа сацыяльнай сферы у нас наладжана на належным узроунi — а Кобрынскi раён па распаусюджваннi новых форм сацыяльнага абслугоування насельнiцтва, без перабольшання, можна назваць адным з перадавых у Брэсцкай вобласцi .

 Дзмiтрый Бялоу,
газета «Кобрынскi веснiк»

Материалы по теме:

Помощница на час
У родителей  детей и молодых людей с инвалидностью  часто нет  времени на отдых и решение насущных жизненных вопросов. Многие семьи неполные, мамы  не имеют ...
«Школа трудоустройства» в г. Бобруйск
В рамках проекта «Школа трудоустройства» в г. Бобруйске для молодежи с инвалидностью состоялся тренинг «Поиск работы. Начало и сохранение работы». Тренером выступал Шипицын Эдуард, ...
Бизнес выходит на старт
Как превратить обычный белорусский районный центр в место, где было бы комфортно жить, работать  и отдыхать людям с инвалидностью? На решение этой непростой задачи ...
Поиск движения — концепция кинестетикс
Уход за людьми, имеющими серьезные ограничения в движении - тяжелый труд. Но с помощью кинестетикс можно сохранить не только здоровье человека с инвалидностью, но ...
Открытие инклюзивной детской площадки в г. Новополоцк
30 ноября состоялось торжественное открытие инклюзивной детской площадки на территории Новополоцкого ЦКРОиР. Дворовое оборудование сконструировано и изготовлено белорусской компанией ООО «Сто игр». Идея инклюзивной ...

Добавить комментарий

ОО «БелАПДИиМИ» © 2017 | При использовании материалов сайта ссылка на http://belapdi.org обязательна!