Для дзяцей – няня, для бацькоў – магчымасць адпачыць

Адпачынак патрэбны ўсім. Сем’ям, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю, ён патрэбны яшчэ больш. Вырашаць гэтую праблему дапамагае сацыяльная перадышка, якая паступова стала замацоўвацца ў якасці паслугі як у грамадскім, так і ў дзяржаўным сектары.

Падчас эпідэміі супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі і грамадскімі аб’яднаннямі надзвычай важна: з прычыны таго, што дзеці з інваліднасцю па большай частцы зараз знаходзяцца дома, бацькі вымушаны кардынальна мяняць свой лад жыцця. Дзяржаўны сацыяльны заказ дапамагае зараз выжыць сем’ям і матэрыяльна, і псіхалагічна.

Сацыяльная перадышка як неабходнасць для мазырскіх сем’яў

З 1 мая ў Мазырскім раёне ў межах дзяржаўнага сацыяльнага заказу рэалізоўваецца праект «Сацыяльная перадышка для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю». Выканаўцам праекту стала Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

«Такая паслуга, як сацыяльная перадышка, вельмі патрэбна нашым сем’ям, бо тычыцца самых цяжкіх дзетак, – разважае Валянціна Бічыкава, старшыня Мазырскай арганізацыі «БелАДДзІіМІ». – Яны замацаваны за ўстановай, але ў сувязі са сваімі асаблівасцямі наведаць іх не могуць. Атрымліваецца, дзеці на руках у мам 24 гадзіны на суткі…»

Справа ў тым, што ў Мазыры і Мазырскім раёне пражывае 563 дзяцей з інваліднасцю, прытым каля чвэрці з іх – дзеці з цяжкай формы інваліднасці. Толькі 70 дзяцей навучаецца ў дзяржаўных установах школьнай і дашкольнай адукацыі. Некаторыя дзеці навучаецца ў мясцовым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, некаторыя праходзяць рэабілітацыю ва ўстанове «Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Вясёлка»», якое, нагадаем, мясцовыя ўлады вырашылі зачыніць, а памяшканне аддаць пад дзіцячы садок. Гэта азначае, што цяпер бацькі мусяць вырашаць нешта з уласнай працай, каб даглядаць дзіця.

Сацыяльная перадышка –  добрая магчымасць для сям’і, каб вырашыць свае бытавыя пытанні,
атрымаць псіхалагічную разгрузку, аднавіць сілы.

За рэалізацыю праекта «БелАДДзІіМІ» ўзялася яшчэ некалькі гадоў таму. Наогул, такую паслугу могуць аказваць і тэрытарыяльныя цэнтры, аднак для сем’яў, дзе ёсць дзіця, якому споўнілася больш за чатыры гады, і для поўных сем’яў паслугі няні могуць аказвацца на платных умовах. Толькі матэрыяльнае забеспячэнне, вядома, у такіх сем’ях невысокае.

Валянціна Бічыкава распавядае, што ўсё пачалося з праекта «Няня на гадзіну»: «У нас заўсёды праходзіла шмат мерапрыемстваў для сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю. Напрыклад, у нас былі якасныя сустрэчы з псіхатэрапеўтам, якія былі вельмі патрэбны нашым мамам, толькі не было з кім пакінуць дзяцей. Таму мы і сталі ажыццяўляць гэты праект: у адным пакоі былі мамы, а ў іншым – дзеці з няняй. Падчас рэалізацыі праекту нашы няні сталі сапраўднымі прафесіяналамі. Яны валодаюць такой методыкай, як кінэстэтыкс (спосаб догляду за людзей з інваліднасцю). Таму няні, якія зараз працуюць па дзяржаўным сацыяльным заказе, могуць навучаць гэтай методыцы мам. Гэта вельмі важна ведаць – як падымаць дзіця так, каб не надарваць спіну. Гэтай методыцы навучаюць сясцёр Чырвонага крыжа».

Дапамога для сям’і Галіны

Галіна Кебец працуе настаўніцай і выхоўвае дваіх дзяцей. Малодшы – Глеб – мае цяжкую форму ДЦП. Галіна карысталася дапамогай няні яшчэ тады, калі праект рэалізоўваўся пры падтрымцы «БелАДДзІіМІ». Працягвае яна карыстацца паслугай і зараз: «Я працую на поўную стаўку, таму не аформлена па доглядзе дзіцяці і не атрымліваю грашовую дапамогу. Глеба ваджу ў цэнтр «Вясёлка», за які мы зараз змагаемся, то бок па буднях з 9 да 17 гадзін ён у гэтым цэнтры.

Зранку, калі мне трэба ісці на працу, а сына весці ў садок, мне складана. Але калі наша сям’я была ўключана ў рэалізацыю праекта, калі я атрымлівала паслугі сацыяльнай няні, я ведала, што ў сераду і чацвер я магла разлічваць на гэтую дапамогу. З 1 мая такую паслугу я магу атрымліваць зноў, бо па выніках праекта зараз аформіўся сацыяльны заказ. Ёй я карыстаюся некалькі разоў на тыдзень. Напрыклад, у сераду я працую да 17 і не паспяваю забраць сына з садка. Але я ведаю, што ў мяне ёсць няня. Яна яго і забірае. Пакуль я прыйду дадому, яны ўжо паспеюць пагуляць».

– Для мяне гэта вельмі зручная паслуга, бо яна дапамагае вызваляць час: напрыклад, няня з сынам гуляюць на вуліцы, а я магу прыбраць кватэру. Бо сыну трэба шмат увагі, інакш ён злуецца, – дзеліцца Галіна. – Таму на выхадных з ім вельмі складана, а па буднях ён растрачвае энергію ў садку.
І сапраўды, падчас усёй нашай размовы ў слухаўцы чуліся незадаволеныя воклічы сына Галіны, які патрабуе маму назад.

Рэабілітацыйны цэнтр «Вясёлка» будзе працаваць да 1 ліпеня. «А калі яго не стане, што рабіць? – перажывае Галіна. – Атрымліваецца, дзіцё будзе дома. Маці таксама мусіць быць пастаянна дома». У такіх выпадках паслуга сацыяльнай няні проста неабходна.

Няня, якую заўжды чакаюць

Валянціна Чарвінская працуе зараз у рэабілітацыйным цэнтры «Вясёлка». Яна мае 25 гадоў досведу працы з асаблівымі дзецьмі. У самой Валянціны – унук з інваліднасцю. З Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам яна супрацоўнічала і даўно. А нядаўна ёй прапанавалі працаваць сацыяльнай няняй па дзяржаўным заказе на палову стаўкі. Другую палову стаўкі ўзяла іншая няня.

 

– У нас восем сем’яў, але дзве з іх – зараз на самаізаляцыі, – распавядае Валянціна Канстанцінаўна. – Я працую 20 гадзін на тыдзень, часам просяць пасядзець з дзіцём у суботу. Калі добрае надвор’е, то ходзім на шпацыр. Калі кепскае – сядзім дома, гуляем у настольныя гульні, чытаю казкі. Ім вельмі падабаецца слухаць казкі.

– Як вы лічыце, ці патрэбны гэты праект сем’ям? – пытаю ў Валянціны Канстанцінаўны.

– Вы ведаеце, вельмі патрэбны, – дзеліцца няня. – Бацькі адчуваюць падтрымку, становяцца больш адкрытымі. Яны могуць звярнуцца па гэтую паслугу ў любы патрэбны момант. Праблема ў тым, што бацькі прызвычаіліся ўжо самі вырашаць такога кшталту праблемы ў межах сваёй сям’і. А тут яны адкрываюцца і – перастаюць баяцца. Гэта галоўнае.

Вікторыя Чаплева, «Вместе!»

Справочно.

Деятельность Мозырской ПО ОО «БелАПДИиМИ» в течение многих лет, как и у большинства других первичных организаций ОО «БелАПДИиМИ», была направлена на организацию мероприятий к значимым датам и оказание гуманитарной помощи семьям.
Осенью 2015 г. в первичной организации сменился председатель и совет организации. Активность проявили 6 мам, к которым примкнули другие инициативные родители, уже сейчас организация объединяет 60 семей из г. Мозыря и района.
Для того, чтобы понять в каком направлении развиваться, Мозырская ПО проводила частые встречи с родителями. Данные встречи помогали выявлять существующие проблемы и искать пути их решения.
По приглашению ОО «БелАПДИиМИ», члены организации в 2016 – 2017 годах посещали другие регионы и получали необходимые знания и опыт, а также принимали активное участие в тренингах и семинарах. Полученные знания и опыт они с успехом применяли в своей деятельности. Результатом активности членов Мозырской ПО стало написание заявки на конкурс местных инициатив в рамках проекта «Искусство за инклюзию», при поддержке USAID Belarus, направленной на создание площадки для встреч, общения, обучения и взаимопомощи, а именно семейного клуба «Особое сердце». В 2017 – 2018 г. клуб успешно осуществлял свою деятельность и продолжил работу на благотворительной основе после завершения инициативы.
Семейный клуб положил начало созданию общественного центра социальных услуг (ОЦСУ) «Особое сердце», поддержанного в рамках нового этапа проекта «Искусство за инклюзию», при поддержке Агентства США по международному развитию ( USAID).
Благодаря этому, в 2019-2020 гг. на базе ОЦСУ «Особое сердце» семьи получили доступ к новым и актуальным для них услугам.
В 2020 году Мозырская ПО вышла на новый этап поддержки семей – услуга социальной передышки оказывается уже в рамках государственного социального заказа.


В 2020 году Мозырская ПО вышла на новый этап поддержки семей – услуги социальной передышки оказываются уже в рамках государственного социального заказа.

Агентство США по международному развитию (USAID) поддержало 4-й этап проекта «Искусство за инклюзию людей с инвалидностью» (продление: расширение возможностей для независимого проживания в Беларуси).  Проект направлен на развитие широкого спектра услуг по месту жительства для людей с инвалидностью и  создание общественных центров социальных услуг через реализацию местных  инициатив первичных организаций ОО «БелАПДИиМИ».
Информация о конкурсе по поддержке местных инициатив первичных организаций ОО «БелАПДИиМИ».


Материалы по теме:

Отчeт о деятельности ОО «БелАПДИиМИ» за 2013 год
ОО «БелАПДИиМИ» начала свою работу без малого 20 лет назад, собрав под своей крышей более 3000 семей, а также множество специалистов, волонтеров, и просто ...
Трудоустройство на свободный рынок труда
2 декабря по приглашению Института повышения квалификации специалистов образования БГПУ им. М. Танка специалисты проекта «Доступная работа»   выступили с лекциями на тему «Защищенная ...
Ясный язык — самостоятельность в принятии решений
Как и любой другой человек, человек с умственными ограничениями имеет право на получение понятной информации. Доступная информация помогает людям узнавать то, что им необходимо. Такая информация помогает им ...
Общественный центр социальных услуг «Особое сердце»
Общественный центр социальных услуг «Особое сердце» создан  Мозырской ПО ОО «БелАПДИиМИ»  в рамках проекта «Искусство за инклюзию людей с инвалидностью» (продление: продвижение интересов людей с ...
История ОО «БелАПДИиМИ»
В этом году исполняется 20 лет общественному объединению «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам» (ОО «БелАПДИиМИ»). Двадцать лет назад мы, родители детей с ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.