СамаВыражэнне: Ігар Маслоўскі

igor2Канцэртная зала… святло сафітаў… запальныя рытмы  іспанскай музыкі…На сцэне  танец “Desperado”:  артысты так моцна перадаюць энергетыку, што становіцца складана быць проста гледачом, хочацца падняцца і пачаць танчыць разам з выступоўцамі. На сцэне танцавальна- тэатральны гурт “Wheel of life”. Наш сённяшні герой – удзельнік гэтага калектыву.

Ігар не першы год на прафесійнай сцэне. За яго плячамі выступы на фестывалях Мінску, Віцебску, Вільнюса, Кішынёва, Масквы, Санкт-Пецябургу.  Вядомыя міжнародныя фестывалі “Inclusive dance”, “Славянскі Базар у Віцебску”, “Непратаптаны шлях”.

“Натхняльніцай для мяне стала  мама. З самага дзяцінства я ўзрастаў у атмасферы творчасці, іграў на фартапіяна ў 4 рукі, спяваў, быў акторам. Першыя  ўспаміны з дзяцінства пра дамашнія тэатральныя пастановы.  Творчая атмасфера ў сям’і паўплывала на мае заняткі. Я больш не ўяўляю сябе без танца і музыкі.” –кажа Ігар.

 Хочацца дадаць, што спачатку Ігар спрабаваў сябе ў якасці спевака. І трэба засведчыць, што  ў яго гэта добра атрымлівалась! Але ў падлектавым узросце ў яго, “зламаўся” голас. Гэта не стала перашкодай яго шляху на прафесійную сцэну. “Не атырмліваецца з песнямі- займуся танцамі” – не засмучаўся ні на хвіліну наш герой.

У далейшых планах Ігараigor — пакарэнне новых вяршыняў. Ён збіраецца вярнуцца ў тэатральную дзейнасць і яшчэ не раз наведаць адмысловыя фестывалі.

 “Я хачу сказаць кожнаму: не сядзіце без справы, шукайце выйсце для сваёй творчай энергіі. Госпад кожнаму чалавеку даў таленты. Іх толькі трэба развіваць. Спрабуйце, шукайце сваё: хор,танец, тэатр,  кампутарнае мадэліраванне, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва- вы абавязкова знойдзеце сабе занятак па душы”.

У межах праекта “Сафіт” Ігар ўдзельнічаў ў прэзентацыі ShareMusic&PerformingArts у галерэі TUT.BY, а таксама ў семінары “Сацыяльныя сеткі- як ставіць доўгатэрміновыя і прамежкавыя мэты”.


Материалы по теме:

СамоВыражение
Глядя на Андреаса Стенквиста, понимаешь, что он – прирожденный артист. По гибкости и пластичности, по умению быстро вживаться в роль, по азартному блеску в ...
Искусство и инклюзия
В искусстве не существует понятий «нормы» и «отклонений», а настоящий творец измеряется талантом, а не особенностями физического и ментального развития. К такому выводу пришли ...
Страна барьеров. Легко ли человеку с инвалидностью получить высшее образование?
Легко ли поступить в белорусский вуз, а потом выучиться в его стенах человеку, имеющему инвалидность? Кто должен обеспечивать безбарьерную среду в наших университетах? Возможно ...
Правовая брошюра «Семейная юридическая консультация»
ОО «БелАПДИиМИ» в сентябре 2012 г. издана правовая брошюра «Семейная юридическая консультация» в рамках проекта «Внимание к семье с особым ребенком» при поддержке Представительства Международного детского ...
Услуга краткосрочного пребывания
Уважаемые родители!  Во исполнение Постановления Совета Министров Республики Беларусь от 08.06.2011 № 738 «О проведении эксперимента по внедрению новых форм социального обслуживания и предоставления социальных ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.