Школа для дарослых

IMG_8171«Гэта новы для нашай краіны кірунак, паколькі ў нас няма службы, якая праводзіла б спецыяльныя адукацыйныя мерапрыемствы для маладых людзей з такімі праблемамі, — распавядае кіраўнік праекта «Школа самаадвакатаў» Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Алена Бойка. — У нашым праекце юнакі і дзяўчаты праходзяць трэнінгавыя заняткі, што якраз і накіраваны на развіццё самасвядомасці і сацыяльных навыкаў». Курс разлічаны на 4 месяцы. Тэматыка заняткаў разнастайная. На ўроках маладыя людзі разбіраюцца, для чаго ім патрэбныя дакументы, аналізуюць свае правы і абавязкі, вучацца адстойваць уласныя інтарэсы, вывучаюць правілы бяспекі дома і на вуліцы. Усе гэтыя сацыяльныя навыкі неабходныя пры далейшым пражыванні з суправаджэннем і працаўладкаванні.

Арцёму Чырву 20 гадоў. Але самастойнасці ён пакуль толькі вучыцца. На занятках у «школе» хлопец упершыню паспрабаваў пісаць заяву і нават складаць маршрут для падарожжа.

IMG_8119

— Заўважце, усе нашы «самаадвакаты» — людзі паўналетнія, — адзначае Алена Бойка. — Некаторым яшчэ толькі 20 гадоў, а іншыя ўжо адсвяткавалі 30-годдзе. Але, нягледзячы на свой дарослы ўзрост, большасць з маладых людзей і дзяўчат адчувае сябе дзецьмі. Яны прызвычаіліся да таго, што блізкія людзі прымаюць за іх большасць жыццёвых рашэнняў і далёка не заўсёды ўспрымаюць сур’ёзна меркаванне іх саміх. Мы хочам пераламаць гэты стэрэатып. Спадзяемся, што з нашай дапамогай навучэнцы разбяруцца ў сваіх правах і змогуць без страху здзяйсняць, здавалася б, простыя дзеянні — браніраваць талончык да тэрапеўта, хадзіць у кіно, прымаць уласнае рашэнне… Усе заняткі пабудаваны на даступнай мове. У канцы кожнага ўрока — хатняе заданне. Напрыклад, калі маладыя людзі разбіраліся ў тэме, якія дакументы ім патрэбныя для падарожжа, спецыялісты праекта прапанавалі ім запоўніць «візавую анкету» і ўнесці ў патрэбныя графы дадзеныя свайго асабістага пашпарта.

Источник :  портал «СБ»


Материалы по теме:

Эффективность деятельности организаций
14 января 2015г. состоялась рабочая встреча в рамках заявки  «Эффективность деятельности организации и виды результатов. Как найти общий язык с донором».
Творческий сентябрь на «Социальной передышке»
Привычно теплый сентябрь, и так не хочется забывать о лете! Пролетели активные дни первого осеннего месяца и для отделения «Социальная передышка». Вспомним, что в ...
Карлсон в гостях у Артема и Виталика
23 мая Карлсон гостил в семье Магныш Галины Владимировны. Он прилетел к Артему и Виталику. Карлсон нам рассказал:  "Знакомьтесь - Артем - любознательный и очень ...
Семинар по работе с оценкой возможностей и потребностей
8-9 декабря 2014 г. в СОК Стайки был организован и проведен семинар по работе с оценкой возможностей и потребностей людей с инвалидностью в процессе ...
История успеха Клочко Ольги
Знакомьтесь, Оля, 25 лет, сотрудница социального предприятия «АртИдея», член первичной организации ОО «БелАПДИиМИ» Октябрьского района г. Минска (далее – ПО). Оля творческий человек и ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.