«Не баяцца, не баяцца»

DSCN2705У нядзелю 2 жніўня адбылася дзіўная вандроўка сумесна з сем’ямі з Беларускай асацыяцыі дапамогі дзяцям-інвалідам і маладым інвалідам ў Жыровічы. Вандроўка была арганізаваная ў межах праекту «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю» з дапамогай ахвяраваньняў Прыёрбанку.

Вядома, натхняла цудоўная нашая адметная беларуская храмавая архітэктура і сустрэчы зь натхняльнымі сьвятарамі, дарэчы, беларускамоўнымі. Для ўсіх вандроўнікаў, хто не пагадзіўся паехаць з дзеткамі з інваліднасцю, сапраўдным адкрыцьцём стала менавіта сумоўе з гэтымі дзецьмі і маладымі людзьмі. «Не баяцца, не баяцца» — гэтак сонечная дзяўчынка Аня падбадзёрвала ўсіх, хто ніяк не мог вырашыцца занырнуць у сцюдзёную крыніцу. А іншая дзяўчына з асацыяцыі аказалася адзінай з ўсёй групы, хто запомніў, што старажытная ўнікальная нашая Сынкавіцкая царква ў стылі беларускай абарончай мураванай готыкі высьвечаная ў гонар Арханёла Міхаіла.DSCN2660

Як распавядае арганізатар экскурсіі ад “Калор Лэнд” Валерыя Чарнаморцава: “Аказваецца, людзі нават з сіндромам Даўна зусім не «даўны» — яны хоць і па-свойму, але вельмі жыва ўспрыймаюць інфармацыю, прынамсі, абсалютна нароўні ўдзельнічалі ў выніковай віктарыне. Прычым экскурсія і віктарына былі па-беларуску! Але самае галоўнае, калі дарыць гэтым дзецям і маладым людзям любоў, як гэта робяць іх бацькі і ўсе неабыякавыя людзі, гэтую любоў яны аддадуць вам стокроць памножаную. Вельмі спадзяюся, што гэтая вандроўка была першай, але далёка не апошняй, бо насамрэч гэтая самая інклюзія патрэбная ня толькі дзецям-інвалідам, але можа, найперш нам, так званым нармальным людзям”.DSCN2673

Даведка: Інклюзія (ад inclusion — уключанасць) – працэс стварэння для людзей з інваліднасцю роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцяў, фактычнае ўключэнне людзей з асаблівымі патрэбамі ў актыўнае грамадскае жыццё (ва ўсіх сферах).

DSCN2715


Материалы по теме:

О возмещении таможенных пошлин, налогов
Президент Беларуси подписал Указ №140 «О возмещении таможенных пошлин, налогов». Документом предусматривается возмещение из республиканского бюджета 50% таможенных пошлин, налогов, подлежащих уплате при ввозе ...
Стажировка в Германии
С 24  по 31 марта 2019 г. , по приглашению немецкой организации «Lebenshilfe» («Жизненная помощь») федеральной земли Мекленбург – Форпоммерн, состоялся визит  в город ...
Съезд ОО «БелАПДИиМИ»
1 марта 2019 г. состоялся очередной Съезд ОО «БелАПДИиМИ» На заседании присутствовало более 85 человек: избранные делегаты от организационных структур; члены Центрального Совета и Контрольно-ревизионной ...
Практические технологии для специалистов ТЦСОН
С февраля 2019 года начал свою деятельность проект "Повышение квалификации работников отделений дневного пребывания» (для молодых людей с тяжелыми и множественными нарушениями)". Данный проект ...
Замечательные каникулы в КАРИТАС
Партнерские отношение ОО «БелАПДИиМИ» с РМ БКО «КАРИТАС» существуют уже много лет. Ежегодно наши семьи могут принять участие в оздоровительных сменах, которые проводит «КАРИТАС». В ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.