Калі бацькоў не будзе побач…

DSCN5686Пражыванне з суправаджэннем — альтэрнатыва жыццю ў дамах-інтэрнатах
Бацькі маладых людзей з інваліднасцю, якія і ў дарослым жыцці не змогуць жыць абсалютна самастойна, часта перажываюць, іх хвалюе думка: “Што будзе з дзіцем, калі мяне не стане або калі я не змагу дапамагаць яму па стане свайго здароўя?” Яны разумеюць, што іх сын або дачка хутчэй за ўсё будуць накіраваны ў дом-інтэрнат для дарослых. Але ёсць і іншы варыянт — гэта пражыванне інваліда пры суправаджэнні спецыяліста. Праект “Стань дарослым” па трэніровачным (вучэбным) пражыванні з суправаджэннем рэалізуецца ў нашай краіне Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам пры падтрымцы нямецкіх партнёраў. Маладых людзей з інваліднасцю запрашаюць у рэсурсны адаптацыйны цэнтр “Адкрытыя дзверы” для выпрабавання сваіх магчымасцей — ці змогуць яны жыць з суправаджэннем, весці незалежны ад бацькоў лад жыцця.

Цэнтр для трэніровачнага пражывання маладых людзей з інваліднасцю “Адкрытыя дзверы” быў арганізаваны на базе дзвюх двухпакаёвых кватэр на праспекце Любімава ў Мінску. Кватэры былі прадастаўлены арганізацыі па дагаворы ў бязвыплатнае карыстанне адміністрацыяй Маскоўскага раёна. Памяшканні яшчэ з 90-х гадоў выкарыстоўваліся пры рэалізацыі пэўных сацыяльных праектаў.

“Сёння цэнтр запрашае юнакоў і дзяўчат, якія пражываюць у Мінску ці прыгарадзе, — расказала кіраўнік праекта Алена Васільеўна Бойка. — Выбар удзельнікаў праекта і камплектаванне вучэбнай групы ажыццяўляецца з улікам жадання маладых людзей (якім не менш за 18 гадоў) паспрабаваць свае сілы ў гэтай ініцыятыве. Кліенты цэнтра павінны мець інваліднасць, звязаную з парушэннем інтэлекту (лёгкай або ўмеранай ступені). Далучыцца да нашага праекта могуць маладыя людзі з аўтызмам, эпілепсіяй, ДЦП, але не ў цяжкай форме, сіндромам Даўна і іншымі асаблівасцямі развіцця. Абавязковай з’яўляецца згода бацькоў і іх гатоўнасць да супрацоўніцтва. Адначасова ў дзвюх кватэрах могуць пражываць 4 чалавекі — два юнакі і дзве дзяўчыны. Яшчэ адна важная ўмова: маладыя людзі павінны быць занятымі на працягу дня — наведваць аддзяленні дзённага знаходжання, хадзіць на работу або быць занятымі ў майстэрнях пры ГА “БелАДДІіМІ” або пры рэлігійных арганізацыях. Ім трэба мець магчымасць самастойна дабірацца з кватэры да месца працы і назад на грамадскім транспарце. Падчас гутарак з кандыдатамі на пражыванне, з іх бацькамі мы вывучаем узровень самастойнасці маладых людзей, якія жадаюць удзельнічаць у праекце, іх псіхалагічнаую сумяшчальнасць і вызначаем аб’ём меркаванай дапамогі кожнаму з іх.

Многія бацькі маладых людзей з інваліднасцю з дзяцінства прывіваюць ім неабходныя навыкі самаабслугоўвання і побытавай дзейнасці. А ад некаторых бацькоў іншы раз чуем: “Я ніколі не даверу свайму сыну зрабіць гарбату самастойна. У яго ж ДЦП, ён рукі сабе апячэ!” Такую ж думку яны з маленства ўнушаюць і свайму дзіцяці і робяць за яго ўсё. Падобны іх прагноз, як правіла, тычыцца ўсіх сфер быцця. Практыка ж паказвае, што ў большасці выпадкаў тыя, хто, па меркаванні бацькоў, нічога не можа, на самай справе мае добры патэнцыял. Калі працэс прыгатавання гарбаты прадставіць як асобныя дзеянні, то праблема ў чалавека з абмежаваннямі можа быць толькі ў тым, што ён не зможа наліць кіпень у кубак і паставіць яго на стол, бо ёсць рызыка апячыся. А ўсё астатняе (узяць кубак, насыпаць заварку, уключыць чайнік і г.д.) яму па сілах. Чалавек здольны пастаянна развівацца. Сёння штосьці з’яўляецца недаступным для яго, а ўжо заўтра ён можа здзейсніць гэта. Для людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі даступны і выбар пакупак у магазіне, толькі ім неабходна дапамога пры падліку грошай. Іх не трэба таксама ўвесь час суправаджаць пры перамяшчэнні па горадзе, дастаткова дапамагчы з вызначэннем арыенціраў, распрацаваць пэўны маршрут: дом — магазін — работа і некалькі разоў прайсці з імі па маршруце. Пасля яны будуць хадзіць самастойна. Як і звычайныя людзі, яны могуць навучыцца адказваць за свае словы, мець пэўныя абавязкі, захоўваць культуру паводзін. Галоўнае — вучыць іх гэтаму”.

Курс навучання ў цэнтры для юнакоў і дзяўчат доўжыцца тры месяцы. Жывуць маладыя людзі ў адпаведнасці з пэўным графікам. Прыязджаюць у кватэры ў панядзелак вечарам і жывуць там да раніцы пятніцы. У суботу і нядзелю юнакі і дзяўчаты — дома з бацькамі. У панядзелак зноў вяртаюцца ў кватэры. Днём у іх, як і належыць, “работа” да 17 гадзін. Увечары да сну, а таксама раніцай да адпраўлення ў майстэрні (каля 8-9 гадзін) пры падтрымцы супрацоўнікаў цэнтра яны развіваюць і замацоўваюць навыкі самастойнага жыцця: гатуюць сабе ежу, прыбіраюць у пакоях, сочаць за чысцінёй адзення і абутку, ажыццяўляюць пакупкі. Часам іх трэба вучыць самаму элементарнаму: як пачысціць бульбу, уключыць пліту, памыць бялізну, змяніць падкоўдранік. Яны вучацца сябраваць, дапамагаць адно аднаму, размяркоўваць паміж сабой абавязкі. Адзін выхадны дзень у месяц адводзіцца на адпачынак, яго арганізоўваюць сумесна са спецыялістамі, якія суправаджаюць. Фінансаванне пражывання і харчавання юнакоў і дзяўчат у цэнтры “Адкрытыя дзверы” прадугледжана і ажыццяўляецца ў рамках праекта “Стань дарослым”.

DSCN5727

“На сёння каля 300 сем’яў, у якіх жывуць маладыя людзі з інтэлектуальнымі парушэннямі, толькі з Мінскай гарадской арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам маюць у перспектыве патрэбу ў суправаджэнні сваіх дзяцей, — падкрэслівае Алена Васільеўна. — Задача нашай арганізацыі — наглядна даказаць і давесці да дзяржструктур, што маладых інвалідаў не варта накіроўваць у інтэрнат у выпадку, калі за імі не змогуць даглядаць бацькі. Многія з іх раней вучыліся ў школе, наведвалі аддзяленні дзённага наведвання пры ТЦСАН, яны ўмеюць кантактаваць з іншымі і жадаюць гэтага. Дзяржава выдаткавала грошы на іх навучанне і сацыялізацыю. Не варта, каб усё сваё жыццё людзі з інваліднасцю праводзілі ў інтэрнатах. У практыцы многіх заходніх краін (напрыклад Германіі) пражыванне з суправаджэннем звычайная з’ява. Асістэнт, які вядзе работу з такімі людзьмі, спецыяльна падрыхтаваны для яе. Фінансаванне паслугі залежыць ад колькасці гадзін, на працягу якіх яна доўжыцца. Чалавека з інваліднасцю суправаджаюць роўна столькі гадзін, колькі аб’ектыўна яму неабходна — гэта могуць быць як 24 гадзіны ў суткі, так і 3 гадзіны ў тыдзень. Атрымліваецца, што самастойнае пражыванне людзей з інваліднасцю з суправаджэннем — гэта даволі выгаднае, эканамічна мэтазгоднае вырашэнне праблемы на ўзроўні дзяржавы. Паколькі знаходжанне аднаго чалавека з абмежаванымі магчымасцямі ў інтэрнаце абыходзіцца даражэй, чым паслуга па яго самастойным пражыванні з суправаджэннем. Наша арганізацыя сёння працуе пры цесным узаемадзеянні з дзяржавай па гэтым пытанні. Ёсць і першыя вынікі нашай дзейнасці — у новай рэдакцыі Закона “Аб сацыяльным аблугоўванні” ўжо названа такая паслуга, як “пражыванне з суправаджэннем”. Хаця ў Беларусі ў дачыненні да людзей з інваліднасцю з інтэлектуальнымі парушэннямі гэтая паслуга пакуль “не працуе” . Тым не менш наша арганізацыя плануе прадоўжыць работу па ўкараненні ў звычайную практыку самастойнага пражывання людзей з інваліднасцю з суправаджэннем”.

Надзея ЦЕРАХАВА, «Настаўніцкая газета»

Материалы по теме:

С Днем матери!
Есть ли в мире что-либо трогательнее, сильнее, неистовее и нежнее, чем материнская любовь? Сколько писали о ней, а всю глубину передать вряд ли можно ...
Надежное партнерство
Иногда  время бежит так быстро,  что не замечаешь, что прошел месяц, год. И всегда приятно, когда  наши  спонсоры, партнеры находят время  придти   к нам  ...
Люди не хотят работать?
В Минске прошел Республиканский семинар по вопросам занятости инвалидов, в том числе их трудоустройства в счет установленной брони и развития деятельности предприятий, использующих труд ...
Голосуем за наших
Ангелина Уэльская, лицо проекта "Искусство за инклюзию людей с инвалидностью", примет участие в финале конкурса "Мисс мира на инвалидной коляске», который пройдет в Варшаве 7 ...
Приспособления для людей с инвалидностью
Уважаемые родители! ОО "БелАПДИиМИ" готово  безвозмездно передать следующие приспособления б/у: ходуны. стул для занятий, коляска (внутренняя ширина 31-36 см), коляска нескладная, телевизор      

Добавить комментарий

ОО «БелАПДИиМИ» © 2017 | При использовании материалов сайта ссылка на http://belapdi.org обязательна!