Судакрануцца падушачкамі пальцаў

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-014«Адзіны спосаб выказаць любоў да мяне — судакрануцца падушачкамі пальцаў»: прэм’ера спектакля на тэму аўтызму прайшла ў Мінску.
Што адчувае, як бачыць навакольны свет дзіця з аўтызмам і як успрымае яго нашае грамадства? Гэтыя і іншыя пытанні падымаліся ў пастаноўцы рэжысёра Андрэя Саўчанкі, якая адбылася 2 красавіка ў этнацэнтры «Рагна» ў Мінску.
Драматычны спектакль па творы англійскага пісьменніка Марка Хэдана «Таямнічае начное здарэнне з сабакам» — гэта адна з пастановак у межах міжнароднага праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю» пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Праект накіраваны на фарміраванне пазітыўнага стаўлення да людзей з інваліднасцю.

Паказ спектакля быў прымеркаваны да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму.

«Калі тата ці хтосьці іншы хоча мяне абняць або засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб — судакрануцца падушачкамі пальцаў», — захапіў сваёй рэплікай аўдыторыю галоўны герой.

Ініцыятарам стварэння пастаноўкі выступіла Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» (ГА «БелАДДІіМІ»), а рэалізатарам — рэжысёр Андрэй Саўчанка разам з групай студэнтаў Акадэміі мастацтваў.
«Да мяне звярнуліся арганізатары і прапанавалі некалькі матэрыялаў, — распавёў Андрэй. — Мне падалося, што ў такім варыянце, які мы сёння бачылі, Хэдан можа прагучаць сапраўды кранальна.

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-010

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-013

Адметна, што ў пастаноўцы ігралі не артысты са стажам, а студэнты 3 курса Беларускай Акадэміі мастацтваў. Гэта майстэрня народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі.

«Я ўявіў, што са студэнтамі гэтая пастаноўка можа атрымацца больш пранікнёнай. Мы пачалі рэпетыцыі. Спачатку мы прачыталі матэрыял і сталі яго абмяркоўваць, потым быў дадзены заклік зрабіць заяўкі на ролі. Было цікава, хто якога героя абярэ, хто што будзе шукаць.

Такім шляхам адбору і пошуку мы ішлі. Гэты шлях — толькі пачатак. Першыя спектаклі — гэта толькі спробы. Я думаю, што гэтаму матэрыялу патрэбны час, каб удасканаліцца і знайсці сваё месца», — заўважае рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Андрэй Саўчанка.

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-025

Знаёмства з галоўным героем, яго сям’ёй, гісторыя з таямнічым забойствам сабакі і расследаванне гэтага здарэння — усё гэта было паказана студэнтамі Акадэміі мастацтваў вельмі неардынарна, цікава і па-сучаснаму.

Многія з гледачоў падчас абмеркавання спектакля заўважылі яго цікавае знешняе афармленне. Фонавыя гукі, мелодыі на заднім плане стваралі дзіўны і для большасці незразумелы свет галоўнага героя.

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-009

«Пасля таго, як я прачытаў п’есу, я склаў сабе вобраз і план, што б хацеў падкрэсліць музыкай і ў чым сам разабрацца. Гэта не гатовы матэрыял, гэта хутчэй праца над гукам. Нейкіх яркіх меладычных рэчаў я не раблю. Гэта хутчэй праца на характары і штрыху», — распавёў гукарэжысёр спектакля Аляксей Варсоба.

Асабліва ўразіў гледачоў вобраз галоўнага героя, які вельмі праўдзіва перадаў малады акцёр Раман Шыцько. Рухі пальцаў, манера размаўляць, пастава — усё гэта рэалістычна прадстаўляла вобраз чалавека з праблемай аўтызму.

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-011

«Я спачатку не ведаў, што такое аўтызм. Быў не ў тэме. Потым прачытаў кнігу Хэдана некалькі разоў і захапіўся гэтым матэрыялам. Гэта насамрэч цудоўная кніга», — падзяліўся акцёр Раман Шыцько.

«Гэта цікавы матэрыял, і што далей будзе — таксама цікава. Есць энергія, ёсць жаданне, ёсць сілы для таго, каб працягваць», — заўважыў іншы акцёр, Андрэй Корзан, у пастаноўцы — паліцэйскі.

Паглядзець пастаноўку прыйшлі прафесійныя акцёры, рэжысёры, прадстаўнікі СМІ і проста ўсе зацікаўленыя людзі.

phoca_thumb_l_2016-04-02-pastanouka-019

Сваімі ўражаннямі ад пастаноўкі падзялілася беларуская актрыса Ганна Палупанава:«Тэма інклюзіі вельмі блізкая майму сэрцу і важная для мяне. І мяне вельмі радуе той факт, што менавіта маладыя людзі іграюць у спектаклі пра аўтызм. Напрыклад, маё пакаленне і пакаленне старэйшае не сутыкаліся з інвалідамі, таму што іх проста не было ў грамадстве, і я вельмі шчаслівая, што зараз існуюць праграмы, якія распаўсюджваюць інфармацыю ў грамадстве аб тых людзях, якія проста выкінуты за борт».

У цэнтры «Рагна» гледачы ўбачылі толькі пачатак гісторыі галоўнага героя Крыстафера, які бачыць свет праз хваробу аўтызму.

Прэм’ера ж поўнага спектакля плануецца на 20 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Марына Валасар,

Фота аўтара

Сatholic.by


Материалы по теме:

Праздник для каждого
17 сентября МЧС Заводского района совместно с Минским Зоопарком проводит мероприятие " 60-летие пожарной части в Заводском районе столицы". Приглашаем Вас разделить с нами праздничное настроение!
Ярмарка организационного развития НКО
12 октября в Минском Международном образовательном центре имени Йоханнеса Рау прошла Ярмарка организационного развития НКО. Ярмарка организационного развития НКО – это уникальное в истории ...
«Минуточку внимания»
Жлобинская ПО ОО «БелАПДИиМИ» продолжает реализовывать местную инициативу "Если мы едины-проблемы разрешимы"  в рамках проекта "Улучшение доступа к социальным услугам для людей с инвалидностью". 10 ...
Семинар по вопросам обучения и трудоустройства
 С 28 февраля по 2 марта в д. Лесковка, ул. Каритас, 1, в рамках проекта «Первые шаги к работе»  прошел семинар по вопросам обучения ...
Итоговый семинар по проекту «Школа самоадвокатов»
28 октября 2016 г. состоялся  итоговый семинар  по проекту «Школа самоадвокатов». Участие в мероприятии приняли специалисты территориальных центров  социального обслуживания населения, социальные педагоги вспомогательных ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.