У гліняным каралеўстве

Адкрыццё мастацкай майстэрні адбылося ў суботу ў цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На ўрачыстасці прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, каардынатар мясцовых ініцыятыў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, які фінансуецца агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці, Алена Бойка, кіраўнік ініцыятывы “Адкрытая інклюзіўная студыя керамікі “Коловрат” Святлана Нявесценка, кіраўнік студыі Вераніка Шынкарова, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Наталля Атрашонак, якім і быў аказаны давер перарэзаць сімвалічную стужку.

Вучні школы мастацтваў № 1 выступілі перад удзельнікамі мерапрыемства з тэатралізаванай пастаноўкай, гучалі мілагучныя песні.

Наведвальнікі з цікавасцю пазнаёміліся з выставай вырабаў з гліны, пераканаліся ў тым, што з дапамогай гэтага карыснага выкапня можна вырабіць не толькі традыцыйныя для нашай краіны посуд і цацкі, але і розныя пано, сувеніры, упрыгожванні, скарбонкі, скульптурныя кампазіцыі і шмат іншага. Рабяты змаглі пазнаёміцца з чараўніцай глінай не толькі візуальна і слухаючы аповеды майстроў, але і паспрабавалі гэты пластычны матэрыял навобмацак, нават вырабілі нескладаныя фігуркі, у чым дапамагла ім Вераніка Шынкарова.

Тоўпіўся народ і каля ганчара Дзмітрыя Палешчука, які на вачах гасцей тварыў цуд, ператвараючы ў лічаныя хвіліны невялікі кавалак гліны ў гладыш, вазу ці міску. Безумоўна, гэтаму папярэднічалі гады карпатлівай працы. Сама сабой узнікла гутарка. Пытанняў задавалася шмат, яны сведчылі аб тым, што стварэння студыі чакалі многія. А з набыццём неабходнага абсталявання з’явілася магчымасць выконваць значна большую колькасць работ, прычым на самым высокім узроўні.

На ўрачыстасці было многа людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія ў выніку рэалізацыі мясцовай ініцыятывы змаглі атрымаць яшчэ адзін спосаб самарэалізацыі. І вельмі карысны, бо, як вядома, работа з глінай уздзейнічае на дробную маторыку рук і, адпаведна, на мозг, з’яўляецца дадатковым сродкам рэабілітацыйна-карэкцыйнай работы для людзей з многімі захворваннямі. З цікавасцю вывучалі вопыт калег і педагогі спецшколы-інтэрната, каб перанесці яго потым ва ўласную практыку. Госці з задавальненнем пакідалі водгукі і пажаданні на сімвалічнай глінянай таблічцы з дапамогай стэкі.

Жадаючых паспрабаваць сябе ў ролі ганчара было нямала. Значыць, хутка многія асіпаўчане змогуць далучыцца да спрадвечнай справы сваіх прашчураў.

 

Іна Заскевіч.

Асiповiцкi край 

 


Материалы по теме:

Истории трудоустройства людей с инвалидностью появятся на билбордах
В Минске и городах Беларуси в скором времени появятся билборды на тему инклюзии, которые наглядно покажут, что люди с инвалидностью могут быть успешными на ...
Бизнес выходит на старт
Как превратить обычный белорусский районный центр в место, где было бы комфортно жить, работать  и отдыхать людям с инвалидностью? На решение этой непростой задачи ...
Ініцыятыва ініцыятыўных
Навучальны семінар “Стварэнне спецыялізаваных працоўных месцаў для моладзі з інваліднасцю” прайшоў на базе раённай бібліятэкі г. Валожына. Падчас яго падведзены вынікі мясцовай ініцыятывы “Даступная ...
Первые шаги к работе
Уже год в Беларуси действует проект по трудоустройству людей с инвалидностью на открытый рынок труда Несмотря на устойчивую стабильность рынка труда в столице, занятость давно ...
Вебинар «Образование со смыслом»
1 сентября в рамках III Международного Форума «Каждый ребенок достоин семьи» состоится вебинар «Образование со смыслом», организованный Фондом «Обнаженные сердца» и посвященный обучению и ...

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.