г. Воложин - Новости ПО ОО "БелАПДИиМИ"

Березино, Борисов, Вилейка, Воложин, Гатово, Дзержинск, Жодино,Логойск, Любань, Молодечно, Пуховичи, Слуцк, Смолевичи, Столбцы

Дзённік навучальнага візіту ў Данію

Сообщение scherb » 17 окт 2018, 18:02

Мясцовыя павесткі амаль дапісаныя, міні-праекты надыходзяць да свайго канца, а ў кампаніі “Павестка 50” наступіў адзін з найцікавейшых момантаў кампаніі — навучальны візіт у Каралеўства Данія, які быў арганізаваны Офісам па правах людзей з інваліднасцю і партнёрскай арганізацыяй Еўрапейскі дом. Уражанні ўдзельнікаў і ўдзельніц, сустрэчы ў міністэрствах, муніцыпалітэтах, сацыяльных установах і пераасэнсаванне досведу — усё гэта чытайце ў дзённіку навучальнага візіту.
Абмен досведам
Важная частка кампаніі “Павестка 50” — гэта абмен досведам паміж беларусамі і прадстаўнікамі Еўрапейскага саюзу. Таму пісаць лакальныя павесткі беларускім актывістам і актвісткам дапамагаюць польскія трэнеры з фундацыі TUS. Іншы немалаважны “інтэрнацыянальны” складнік праграмы — навучальныя візіты. Каманда “Павесткі 50” наведала Варшаву, зараз на чарзе — Капенгаген.
— На працягу апошніх гадоў, працуючы ў маладых гарадах Беларусі, удзельнікам было дастаткова праблематычна ўспрымаць новы для іх падыход фармулявання мясцовай палітыцы ў адносінах да інваліднасці. Ён будуецца на прынцыпе “знізу-ўверх” — калі мясцовая супольнасць засноўваючыся на сваіх ведах патрэбнасцяў людзей з інваліднасцю, якія жывуць разам з імі, ведаюць спецыфіку свайго рэгіёну і фармулююць прыярытэты мясцовай палітыцы, — гаворыць каардынатар кампаніі “Павестка 50” Міхаіл Мацкевіч.
Пасля падпісання і ратыфікацыі Беларуссю Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, мясцовыя органы ўлады, сацыяльныя супрацоўнікі, грамадскія арганізацыі апынуліся ў новай сітуацыі, дзе ім патрэбна імплементаваць існуючыя стандарты Канвенцыі пад нерэфармаваную сістэму.
Изображение
Каралеўства Данія праходзіла гэты шлях дзесяцігоддзі таму і мае перадавы вопыт у пытаннях дзяржаўных дачыненнях да неабароненых групаў насельніцтва. Гэты візіт стаў добрай магчымасцю пабачыць на ўласныя вочы, як гэта магчыма ў і для Беларусі.
Галоўнай мэтай візіту стала паказаць беларускім актывістам, сацыяльным работнікам і прадстаўнікам улады, як у Даніі была ўкаранёна Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю і як агулам працуе сацыяльная сістэма.
Што пабачылі ўдзельнікі візіту?
У Данію адправіліся актыўныя ўдзельнікі груп па развіцці мясцовых павестак. Сярод іх: сацыяльныя супрацоўнікі і некамерцыйныя арганізацыі. Ад кожнай пілотнай тэрыторыі — па два прадстаўнікі.
Праграма візіту была надзвычай насычанай: сустрэчы, трэнінгі, знаёмствы з рознымі людзьмі. Падчас візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы здолелі наведаць розныя сацыяльныя ўстановы Каралеўства Данія: Дацкую арганізацыю інвалідаў, Дацкае агенцтва рынку працы і найма, Дацкі інстытут правоў чалавека і нават Міністэрства па справах дзяцей і сацыяльнай абароны.
Изображение
Месцы для візітаў выбіраліся проста: гэта тыя ўстановы, праз якія можна пабачыць, як Данія ўкараняла Канвенцыю па правах людзей з інваліднасцю. Таксама ўдзельнікі наведалі выспу Баргхольм. На ёй жыве 40 тысяч чалавек, таму тэрыторыя падобная да беларускіх раёнаў.
— Я спадзяюся, што, дзякуючы візіту ўдзельнікі здолелі паглядзець на інваліднасць не толькі ў медычным, але і ў сацыяльным сэнсе, — кажа Лені Петэрсэн, прадстаўніца арганізацыі Еўрапейскі дом. — Мы стараліся паказаць, якія паслугі дасяжныя да людзей з інваліднасцю ў Даніі.
Перагледзець стаўленне да працы
— Мне вельмі спадабаўся адукацыйны візіт, — кажа Святлана Блашко, дырэктарка Стаўпецкага ТЦСАН і каардынатарка напісання лакальнай павесткі ў Стоўпцах. — Уражанняў процьма. Я першы раз палятала на самалёце, гэта захапляльна! Капенгаген уразiў сваей непаўторнасцю — гэта горад-музей.
Святлана кажа, што карысным для яе працы былі ўсе часткі навучальнага візіту. Важна было зразумець сістэму працы, знайсці адрозненні.
— Больш за ўсё было цікава наведаць муніцыпалітэт на выспе Баргхольм. Праца муніцыпалітэтаў з людзьмі з інваліднасцю нагадвае працу беларускіх ТЦСАН: там людзі з інваліднасцю могуць пабавіць свой адпачынак, пражываць там і працаваць. Вельмі ўразіла безбар’ернае асяроддзе: фактычна любы будынак дасяжны для людзей з інваліднасцю.
Изображение
— Я лічу, што гэты візіт падштурхнуў людзей да разваг адносна існуючай сістэмы сацыяльнай дапамогі, прынцыпаў і мэтаў, згодна з якімі аказваецца сацыяльная дапамога, — кажа Міхаіл Мацкевіч. — Безумоўна, некаторыя з гэтых лепшых практык немагчыма рэалізаваць на мясцовым узроўні пакуль не адбудуцца кардынальныя змены на нацыянальным узроўні, — кажа Міхаіл Мацкевіч
Уражанні Святланы падзяляе і Анжаліна Шпакоўская, каардынатарка “Павесткі 50” са Шчучына.
— Гэтая вандроўка была патрэбная, каб пабачыць дацкую сацыяльную сістэму. Мне, як чалавеку, які працуе ў беларускай сістэме, вандроўка была вельмі карысная. Магу сказаць, што ў нас шмат працы — Данія прасунулася на годы наперад. Там Канвенцыя — гэта не молат, а інструмент дыялогу, — распавядае яна. — Людзі з інваліднасцю ў Даніі не сядзяць у чатырох сценках, а імкнуцца заняць сваю нішу ў грамадстве і прыносіць карысць. Дзякуючы новым ведам мы адкарэктуем лакальную павестку.
Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.
спасылка на артыкул: http://www.disright.org/ru/news/dzyonni ... aG0943syI8
Кампания "Павестка 50 для Беларусі" фінансуецца із сродкаў Еурапейскага Саюза
scherb
Уважаемый житель города
 
Сообщения: 66
Зарегистрирован: 01 мар 2013, 15:56
Откуда: Воложин
Ваше имя: алексей
Имя особенного ребенка: алексей
Заболевание: ДЦП
День рождения ребенка: 19.03.1990

«Счастья, солнце, дружба- то, что нам нужно

Сообщение scherb » 12 июн 2019, 10:09

Изображение
06.06.2019 года культурно-массовое мероприятие, приуроченное к 25-летию образования общественного объединения «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам». Оно было проведено по инициативе Воложинской первичной организации общественного объединения «Белорусская ассоциация помощи детям-инвалидам и молодым инвалидам» при поддержке ГУ «Территориальный центр социального обслуживания населения». Мероприятие прошло на агроусадьбе «Равновесие». Хозяйка Мытник Лариса Альбертовна уже имеет опыт работы с данной категорией. Не в
первый раз она принимает людей с инвалидностью на своей агроусадьбе. В мероприятии приняли участие 50 семей, где воспитываются дети-инвалиды, молодые инвалиды и воспитанники отделения дневного пребывания для инвалидов, а также здоровые дети, которые проживают в семьях. Несмотря на диагноз, участники мероприятия смогли выбрать себе занятие по душе. При подготовке данного мероприятия специалисты центра учли все способности и возможности каждого ребенка и молодых людей с инвалидностью.
Изображение
Были подготовлены конкурсы не только для ребят, но и для родителей.
Изображение
Запоминающим стал конкурс «Фигура за минуту», где участниками стали мамы.Настоящим взрывом эмоций стало представление специалистов ГУО «Центр детского творчества детей и молодежи Воложинского района», которые провели Квест - игру «В поисках сокровищ». Профессиональный культорганизатор Стаселович Ирина зажгла на мероприятии у всех присутствующих огоньки радости. Сюрпризом стал сеанс аквагрима, который провели педагоги дополнительного образования Кевра Светлана и Жабко Ирина.
Гостями данного мероприятия стали студенты - волонтеры и их преподаватели учебной географической
станции Белорусского государственного университета «Западная Березина» во главе с председателем географического общества Белоруссии Алексеем Ярота. во главе с учебной географической станции Белорусского государственного университета « Западная Березина»
После проведения праздничной программы хозяйка агроусадьбы пригласила всех гостей на праздничный обед. Кульминацией праздника стало вручение подарков участникам мероприятия в виде продовольственных наборов, предоставленные Шведским библейским центром «Аркен»
Изображение
и индивидуальным предпринимателем Гладченко Владимиром Викторовичем.
По мнению родителей, данное мероприятие стало настоящим примером инклюзии.
Лариса Щербачевич
Председатель Воложинской ПО "ОО БелАПДиМИ"
scherb
Уважаемый житель города
 
Сообщения: 66
Зарегистрирован: 01 мар 2013, 15:56
Откуда: Воложин
Ваше имя: алексей
Имя особенного ребенка: алексей
Заболевание: ДЦП
День рождения ребенка: 19.03.1990

За вопытам у Аўстрыю

Сообщение scherb » 18 июн 2019, 22:13

Изображение
У рамках праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, што фінансуецца агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці, актывіст раённай арганізацыі “БелАДДіМІ”, валанцёр мноства дабрачынных ініцыятыў Аляксей Шчарбачэвіч у складзе дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь пабываў у Аўстрыі.
У Вену і Лінц прадстаўнікі грамадскай арганізацыі наведаліся з мэтай знаёмства з вопытам па стварэнні ўмоў для самастойнага пражывання і абароны правоў маладых людзей з інваліднасцю. Як паведаміў Аляксей, прадстаўнікі Беларусі ў рамках візіту пабывалі ў сацыяльных установах, дзе пражываюць, вучацца і працуюць юнакі і дзяўчаты з даволі складанымі дыягназамі.
У Лінцаўскім універсітэце адбылося знаёмства з арганізацыяй “Kompitenz”. Адзін з кірункаў яе дзейнасці – развіццё так званай яснай мовы, якая даступна для людзей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця і парушэннямі моўнага апарату. Пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў тут ладзяцца заняткі па самаадвакатаванні, праводзяцца сацыялагічныя даследаванні.
Наведалася група і ва ўстанову “Caritas San Pils”. Гэта штосьці накшталт спецыялізаванага інтэрната, дзе пражываюць і працуюць 115 маладых людзей з інваліднасцю. Жылыя памяшканні і майстэрні абсталяваны з улікам розных відаў абмежаванасці. На высокім узроўні наладжана працоўнае навучанне, ёсць сістэма настаўніцтва. Цікава, што поўнасцю адсутнічаюць нормы выпрацоўкі. Работнік, у залежнасці ад магчымасці, можа стварыць у дзень адну рэч, а можа і дзесяць – аплата аднолькавая. Аднак усе стараюцца зрабіць як мага больш і выключна якасна. Прадукцыю, у асноўным сувеніры, аксесуары, паліграфію, вырабы з пластмасы для быту, заказваюць нават вядомыя фірмы – настолькі высокі ўзровень якасці. Добра прадуманы ўвесь вытворчы працэс – кожны робіць тое, што менавіта ў яго атрымліваецца лепш. Ёсць уласны магазін, дзе вырабы прадаюцца даволі танна. Правы работнікаў з абмежаванымі магчымасцямі абараняе спецыяльны прафсаюз.
Дарэчы, у Аўстрыі ўсе сацыяльныя праграмы фінансуюцца дзяржавай, і, трэба адзначыць, на стварэнне інклюзіўнага грамадства там не шкадуюць сродкаў. Безбар’ернае асяроддзе – на самым высокім узроўні. Уражвае грамадскі транспарт, якім без усякіх складанасцей могуць карыстацца калясачнікі. Шмат зроблена для людзей з праблемамі зроку і слыху. Нашага земляка ўразіла, наколькі высокатэхналагічным з’яўляецца ў Аўстрыі жыццё людзей з інваліднасцю. Самаабслугоўванне, перамяшчэнне ў прасторы, камунікацыя, работа, у тым ліку і на адлегласці – усё гэта вырашаецца з дапамогай ІТ.
Аляксей адзначыў, што мы, валожынцы, па многіх кірунках з’яўляемся паслядоўнікамі лепшых сацыяльных пачынанняў еўрапейскай краіны, а наш райцэнтр у апошняе дзесяцігоддзе трывала ўсталяваўся сярод лідараў па стварэнні інклюзіўнага грамадства на ўзроўні рэспублікі.
спасылка на артыкул: http://psl.by/?p=32227#more-32227
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
scherb
Уважаемый житель города
 
Сообщения: 66
Зарегистрирован: 01 мар 2013, 15:56
Откуда: Воложин
Ваше имя: алексей
Имя особенного ребенка: алексей
Заболевание: ДЦП
День рождения ребенка: 19.03.1990

Проект "Учимся управлять своим будущим"

Сообщение scherb » 31 янв 2020, 20:22

КІРАВАЦЬ БУДУЧЫНЯЙ НЕАБХОДНА САМАСТОЙНА
Изображение
Па ініцыятыве арганізацыі “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” на Валожыншчыне распачаты новы сацыяльны праект “Вучымся кіраваць сваёй будучыняй”. Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – фарміраванне станоўчых адносін да людзей з інваліднасцю сярод моладзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў шляхам правядзення культурна-асветніцкіх і інфармацыйных кампаній на тэрыторыі раёна.
Нядаўна ўсімі партнёрамі праекта, што будзе падтрымлівацца фінансава Каралеўствам Нідэрландаў, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Ракавец, дырэктар ТЦСАН Галіна Рай, дырэктар Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця Алена Петрашкевіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Крыкала, благачынны Валожынскай акругі Дзмітрый Агіевіч, першы сакратар БРСМ Уладзімір Ціханоўскі, удзельнікі валанцёрскага атрада “Мара” прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя, якім кіруе Наталля Жылевіч, гаспадыня аграсядзібы “Раўнавага” Ларыса Мытнік, якая застаецца на працягу многіх гадоў адным з самых актыўных спонсараў арганізацыі.
Прэзентавала новае пачынанне мадэратар праекта Наталля Нямкевіч. Яна падрабязна расказала пра яго сутнасць і магчымы вынік сумеснай работы. Сярод запланаваных мерапрыемстваў: семінары-трэнінгі на тэму “Змяненне адносін грамадскасці да правоў чалавека з інваліднасцю”, семінары асобаснага росту для навучэнцаў ДУА “Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў, размяшчэнне інфармацыі аб рабоце праекта на сайце школ і ўпраўлення па адукацыі, інфармацыйна-аналітычная і асветніцкая работа сярод школьнікаў, распаўсюджванне ва ўстановах адукацыі друкаваных інфармацыйных матэрыялаў, стварэнне і паказ ва ўстановах адукацыі і ўстановах сацыяльнага кірунку горада і раёна тэатралізаванага прадстаўлення на тэму “Розныя, але роўныя”, арганізацыя конкурсаў сачыненняў і малюнкаў сярод вучняў 9-11 класаў, стварэнне мабільнай выставы “Не побач, а разам”, правядзенне конкурсу на лепшы білборд на тэму “Свет адзіны для ўсіх” і іншае.
Старшыня райарганізацыі “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, загадчык аддзялення дзённага наведвання для людзей з інваліднасцю Ларыса Шчарбачэвіч зрабіла кароткі экскурс у гісторыю сумеснай праектнай дзейнасці БелАДДІіМІ і ТЦСАН, скіраванай на стварэнне дзецям і маладым людзям з інваліднасцю роўных з іншымі грамадзянамі ўмоў для ўдзелу ў розных сферах жыцця. Цікавыя, насычаныя падзеямі праекты “Для нас нічога без нас”, “Майстар-кухня” (сумесна з эльбскімі майстэрнямі г. Гамбурга), “Мы – разам!” (сумесна з БРСМ), “Цырульня “Надзея”, “Стварэнне рэабілітацыйнай прасторы”, “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, “Навучанне мясцовага грамадства” (сумесна з нямецкай арганізацыяй “Lebenshilfe”), распаўсюджванне і прымяненне ідэй Канвенцыі аб правах інвалідаў, мясцовая ініцыятыва “Даступная прафесія для маладых людзей у сельскай мясцовасці” рэалізоўваліся на базе аддзялення пры падтрымцы партнёраў і дабрачынцаў, а фестываль “Асаблівы сусвет” стаў сапраўдным апафеозам сумеснай дзейнасці ў дадзеным кірунку.
Кожны з удзельнікаў падчас выступлення адзначыў важнасць праекта для службы ці ўстановы, якую ўзначальвае. Затым адбылося ўрачыстае падпісанне пагаднення. Божае благаславенне ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ад святара.
Напярэдадні сустрэчы ў г. п. Івянец праведзены першыя мерапрыемствы ў рамках праекта. Трэнінгі асобаснага росту з навучэнцамі Дома-інтэрната і мясцовых выхаванцаў аддзялення дзённага наведвання для людзей з інваліднасцю ТЦСАН (выязная форма работы) прайшлі ва ўстанове адукацыі і на базе бібліятэкі. Падчас заняткаў удзельнікі вучыліся фармуляваць свае мары і ператвараць іх у мэты. Удзялялася ўвага матывацыі да паляпшэння жыцця.
Фото и тэкст Валянціны Крауневіч
scherb
Уважаемый житель города
 
Сообщения: 66
Зарегистрирован: 01 мар 2013, 15:56
Откуда: Воложин
Ваше имя: алексей
Имя особенного ребенка: алексей
Заболевание: ДЦП
День рождения ребенка: 19.03.1990

ПАДЗЯЛІЛІСЯ НАБЫТКАМІ

Сообщение scherb » 17 фев 2020, 13:32

Изображение
На базе аддзялення дзеннага наведвання для інвалідаў ТЦСАН прайшоў навучальны семінар з удзелам кіраўнікоў раенных аддзяленняў ГА “Беларуская ассацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідаў і маладым інвалідаў. План сустрэчы уключаў наступный пытанні : супрацоуніцтва грамадскай арганізацыі з мясцовай уладай , самаадвакатаванне людзей з інваліднасцю, праектная дзейнасць. Падчас сустрэчы гасцей віталі спецыяліст па рабоце з рэгіенамі рэспубліканскай арганізацыі Ганна Лапчык і старшыня валожынская структуры Ларыса Шчарбачэвіч. Як адзначыла Ганна Францэуна , арганізацыя-гаспадар сустрэчы- адна з лепшых у краіне. За два дзесяцігоддзі яе існавання зробленны сапраўдны рывок у кірунку паляпшэння жыцця людзей з абмежаваннымі магчымасцямі. На высокім узроўні наладжана сумесная дзейнасць з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншымі партнерамі, у тым ліку і спонсарамі.
Изображение
Ларысa Ўладзіміраўна правяла экскурсію па аддзяленні, пазнаеміла ўдзельнікаў сустрэчы з калектывам і выхаванцамі, падрабязна расказала пра ўдзел у міждународных праектах , асабліва спыніліся на тых ініцыятывах , што сення маюць устойлівае развіцце. Валанцер арганізацыі, трэнер новага практа “Вучамся кіраваць сваім будучым” паглыбілася у тэму самаадвакатавання. Кожны удзельнік семінара падчас круглага стала меў магчымасць задаваць пытанні, на якія даваліся грунтоўныя адказы.
Валянціна Краўневіч
scherb
Уважаемый житель города
 
Сообщения: 66
Зарегистрирован: 01 мар 2013, 15:56
Откуда: Воложин
Ваше имя: алексей
Имя особенного ребенка: алексей
Заболевание: ДЦП
День рождения ребенка: 19.03.1990

Пред.

Вернуться в ПО Минской области

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Yandex [Bot] и гости: 2

cron